Грэчка каштуе ўжо больш за 10 тысяч і працягвае даражэць
Сёння купіць пакет грэчкі можна за 10, 12 і нават 15 тысяч рублёў. Прадаўцы сцвярджаюць, што і гэта яшчэ не мяжа. З нядаўняга часу адшукаць папулярную кашу можна не ў кожнай краме.
"Грэчку па старых цэнах усю раскупілі. Чакаем завозу па новай цане", — патлумачыла прадавец крамы "Рублёўскі".
Пры гэтым трэба заўважыць, што "старыя цэны" таксама цяжка назваць дэмакратычнымі. Па словах прадавачкі, некалькімі дзён таму 900-грамовы пакет каштаваў 9600. Колькі будзе каштаваць грэчка новага завозу, у краме пакуль не ведаюць, адзначае газета "Салідарнасць".
Як вядома, праблемы з грэчкай паўсталі яшчэ ў верасні. Спачатку крупа папросту знікла з крамаў, а пасля з’явілася, але ўжо значна даражэйшая. Цяпер грэчка каштуе ў два разы даражэй.