Грэцкія студэнты пачалі бестэрміновы страйк

Грэцкія студэнты сарвалі зімовую сэсію. Яны вырашылі працягнуць выступы супраць рэформы вышэйшай адукацыі на нявызначаны тэрмін. Страйкі будуць праходзіць няспынна цягам тыдня ў суправаджэнні трохсуткавага cтрайка выкладчыкаў універсітэтаў. На 31 студзеня запланаваная вялікая акцыя пратэсту.

Нагадаем, што ўжо больш тыдня звыш трохсот факультэтаў розных універсітэтаў Грэцыі захопленыя студэнтамі. Яны пратэстуюць супраць рашэння ўраду скасаваць дзяржаўную манаполію на вышэйшую адукацыю, паведамляе сайт studenty.by.