Грэцыя адмовілася ад рэферэндума па Лісабонскай дамове

Парламент Грэцыі ў ноч на сераду прагаласаваў супраць правядзення рэферэндума па Лісабонскай дамове. З 296 дэпутатаў, што прагаласавалі, 152 чалавекі-прадстаўнікі правячай партыі "Новая Дэмакратыя" выказаліся супраць усенароднага галасавання.  "За" прагаласавалі толькі 144 дэпутаты, а для прыняцця рашэння патрабавалася 180 галасоў.

Нагадаем, што дамова аб рэформах, альбо Лісабонская дамова, была прапанавана для ратыфікацыі 27 краінам ЕС замест праекта еўрапейскай Канстытуцыі, адрынутага на рэферэндуме ў Францыі і Нідэрландах. Аднак 12 чэрвеня сёлета рэферэндум Лісабонскай дамовы ў Ірландыі скончыўся няўдачай, інфармуе РИА "Новости".