Гродзенскага журналіста аштрафавалі на 35 базавых велічынь
Андрэй Мялешка павінен заплаціць 5 мільёнаў 250 тысяч за працу без акрэдытацыі.
Раней сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў з Гродна накіравалі ў пракуратуру ліст з просьбай спыніць справу Мялешкі. “Нельга атаясамліваць “працу без акрэдытацыі” з “незаконным вырабам і распаўсюджваннем прадукцыі СМІ”, таму што гэтым займаецца рэдакцыя, а ня сам журналіст”, - мяркуюць аўтары ліста.