Гродзенскі БРСМ выдзеліў графітыстам пляцоўкі

Восем пляцовак у Гродне вызначыў гарадскі камітэт БРСМ для творчасці графітыстаў. Найбольш папулярныя размясціліся на вуліцах Церашковай, Перамогі, праспекце Касманаўтаў, ля абласнога шпіталю. Улетку тут правядуць конкурсы на лепшы малюнак, піша "Гродзенская праўда".