Гродзенскія выпускнікі не здолелі сустрэцца з-за эпідэміі грыпу

З-за эпідэміі грыпу ў большасці гродзенскіх школ на мінулым тыдні быў аб’яўлены каранцін. Вечаровыя сустрэчы выпускнікоў замянілі Днямі адкрытых дзвярэй.
Гэтыя мерапрыемствы пачыналіся ў школах а 15-й гадзіне і заканчваліся а 19-й. Выпускнікі змаглі толькі пасядзець у класах са сваімі настаўнікамі і ўзгадаць часы навучання, а ўрачыстыя святкаванні і канцэрты ў гонар выпускнікоў былі забароненыя.

Сяргей Апановіч. Еўрарадыё. Гродна