Грошы ад адмены ільготаў аддадуць на ўзнаўленне чарнобыльскіх рэгіёнаў?
Кіраўнік Беларусі запатрабаваў сродкі, зэканомленыя ад адмены ільготаў, выдаткаваць на ўзнаўленне чарнобыльскіх рэгіёнаў. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў, наведваючы 25 красавіка саўгас "Камарынскі" ў Брагінскім раёне. Лукашэнка даручыў ураду разгледзець пытанне вылучэння гэтых сродкаў. Паводле ягоных словаў, фінансаванне праектаў па ўзнаўленні забруджаных чарнобыльскіх тэрыторый будзе прыярытэтным.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў мінулым годзе, нягледзячы на адмену вялікай колькасці ільготаў, дзяржава выдаткавала на іх каля 500 млрд рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў мінулым годзе, нягледзячы на адмену вялікай колькасці ільготаў, дзяржава выдаткавала на іх каля 500 млрд рублёў, паведамляе БЕЛТА.