Грошы за красавіцкі суботнік Саўмін аддаў на аграгарадкі

Савет Міністраў пастанавіў аддаць грошы, заробленыя на сёлетнім суботніку 11 красавіка, на аграгарадкі. Адпаведнае рашэнне фіксуецца пастановай №1312 ад 10 кастрычніка. У дакуменце адзначаецца, што Міністэрства фінансаў павінна пералічыць аблвыканкамам 7429,9 млн рублёў. Найбольш атрымае Брэсцкі аблвыканкам — 1295,6 млн рублёў, Віцебскі — 1289 млн рублёў, Гомельскі — 1245,4 млн рублёў, Гродзенскі — 1151 млн рублёў, Мінскі — 1442,2 млн рублёў і Магілёўскі — 1006,7 млн рублёў. Усе гэтыя грошы павінны пайсці "на фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці дзейснай і стварэнні дадатковай інфраструктуры жыллёва-камунальнай сферы ў аграгарадках".

Пастанову падпісаў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.