Грошы за квіткі на мінскі канцэрт гурта Cradle of Filth так і не вярнулі
Мінгарвыканкам абяцае, што зніклыя арганізатары не атрымаюць дазволу на правядзенне чарговых канцэртаў Квіткі на перанесены канцэрт Дзімы Білана ў Мінску можна будзе вярнуць. Але каб атрымаць за іх грошы, трэба запісацца ў базу дадзеных і чакаць сваёй чаргі.
Нагадаем, канцэрт Дзімы Білана павінен быў адбыцца 28 траўня ў Лядовым палацы спорту, аднак арганізатары перанеслі яго ажно на 15 кастрычніка, паабяцаўшы, што ўсё квіткі застануцца дзейснымі.
Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з арганізатараў канцэрта:
"Можна будзе вярнуць, але нейкі час давядзецца пачакаць. Можа на працягу трох-чатырох тыдняў. Таму што цяпер атрымліваюць грошы тыя, хто запісаны ў базе дадзеных".
А вось з вяртаннем грошай за квіткі на іншы канцэрт узніклі праблемы. 20 красавіка ў тым жа Лядовым палацы павінен быў адбыцца канцэрт брытанскага блэк-метал гурта Cradle of Filth. Аднак у апошнюю хвіліну арганізатары яго адмянілі. Больш за тое, яны нават не схацелі аддаць расчараваным фанатам грошы за квіткі. Па словах начальніка аддзела па справах мастацтваў пры ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама Уладзіміра Анціповіча, прычынай адмены канцэрта былі праблемы на мытні.
Уладзімір Анціповіч: “Гурт ужо быў на тэрыторыі Беларусі, але адбылася нечаканая затрымка апаратуры на мяжы”.
Арганізатар канцэрта фірма Неаполіс хацела распачаць канцэрт нават з пяцігадзінным спазненнем — апоўначы. Аднак на начныя мерапрыемствы патрэбны спецыяльны дазвол ад гарадскіх уладаў, атрымаць які яны ўжо не паспелі. Таму прыйшлося адмяняць канцэрт. Але грошы за квіткі паабяцалі вярнуць.
Як паведаміў Еўрарадыё Іван, адзін з прыхільнікаў гурта Cradle of Filth, які купіў квіток на іх канцэрт, арганізатары пасля гэтага проста зніклі.
Іван: “Тэлефоны маўчаць, на офісе нікога няма. Іх няма і невядома, дзе яны і што з імі. У касе Лядовага палаца кажуць, што яны не вінаватыя, няма грошай і ўсё. Я так думаю, што можа проста кінулі людзей”.
Ва ўпраўленні культуры кажуць, што яны ніякай адказнасці за адменены канцэрт не нясуць. Грамадзяне ў такой сітуацыі павінны звярнуцца да "сілавых органаў", каб яны разабраліся непасрэдна з арганізатарамі канцэрта.
Па словах Івана, тыя, хто так і не трапіў на канцэрт, ужо падавалі заяву ў міліцыю, але там адказалі, што гэта справа не ў іх кампетэнцыі. Прыхільнікі блэк-метала паволі губляюць надзею на вяртанне грошай.
Аднак Уладзімір Анціповіч са свайго боку паабяцаў, што фірма Неаполіс не зможа арганізоўваць чарговыя канцэрты, пакуль не верне грошы за Cradle of Filth.
Уладзімір Анціповіч: “Магу сказаць гэта, каб усе пачулі. Арганізатар гэтага канцэрта прыходзіў сюды. Яму было афіцыйна сказана, пакуль людзям цалкам не вернуць сродкі, гастрольнае пасведчанне гэтай фірме выдавацца не будзе”.
Уладзімір Анціповіч лічыць, што фірма Неаполіс не аддае грошы за квіткі не таму, што хоча шмат зарабіць на гэтым, а проста таму, што не мае грошай. На падрыхтоўку да канцэрта, па яго словах, патрацілі каля 20 мільёнаў рублёў, а прададзеныя білеты не акупілі гэтай сумы.
Уладзімір Анціповіч: “Я разумею, што яны, відавочна, прадалі мала білетаў, і "не адбілі" гэтыя кошты, і грошы ў іх на рахунку, як я разумею, скончыліся”.
Аднак, нягледзячы на гэта, у фірмы Неаполіс ёсць грошы на арганізацыю чарговага канцэрта замежных рок-зорак. На сваім сайце яны абяцаюць прывезці ў Мінск гурт Apocaliptica. Цікава толькі, ці павераць на гэты раз арганізатарам.
Фота — photofile.ru