Група дэпутатаў наведае Грузію і самаабвешчаныя рэспублікі

Група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёння накіруецца ў Грузію, а таксама ў самаабвешчаныя рэспублікі — Абхазію і Паўднёвую Асетыю — для азнаямлення з сітуацыяй. Як паведамляе агенцтва Trend News, 18 лістапада ў Тбілісі адбудзецца сустрэча беларускіх парламентарыяў са старшынём грузінскага парламента Давідам Бакрадзэ. Таксама дэпутаты паразмаўляюць і з сябрамі апазіцыйных фракцый.

У рамках візіта адбудуцца сустрэчы з міністрам замежных спраў, міністрам па справах уцекачоў, з Каталікосам-Патрыярхам усёй Грузіі Іліёй Другім.

Візіт беларускай дэлегацыі на чале са старшынём камітэта па міжнародных сувязях Сяргеем Маскевічам завершыцца 20 лістапада.