Грыбаўскайтэ асудзіла і беларускія ўлады, і апазіцыю
Сёння прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ абмеркавала з кіраўніком МУС Аўдронюсам Ажубалісам пачатак старшынства Літвы ў АБСЕ. Было падкрэслена, што вырашэнне праблем Беларусі будзе адной з прыярытэтных задач. Як адзначыў пасля сустрэчы прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс, важна дачакацца канчатковых высноваў АБСЕ і іншых ведамстваў, якія ацэньваюць выбары ў Беларусі. Аднак ужо папярэднія высновы АБСЕ сігналізуюць аб тым, што, нягледзячы на "пэўны прагрэс", Беларусі яшчэ давядзецца прайсці доўгі шлях да стандартаў АБСЕ.
Прэс-сакратар прывёў меркаванне Грыбаўскайтэ і з нагоды гвалту, які меў месца ў Мінску пасля выбараў.
"Прэзідэнт асуджае непрапарцыйнае выкарыстанне сілы з боку беларускіх уладаў супраць дэманстрантаў, але і не падтрымлівае праяву пэўнага гвалту з боку дэманстрантаў, можа быць, магчымыя правакацыя", - цытуе Delfi Бальсіса.