Грып пакуль не пераступіў эпідэмічны парог

Маніторынгі, якія ладзяць спецыялісты Мінздароўя, выяўляюць пераважна негрыпозныя рэспіратарныя вірусы. Толькі ў 1,6% даследаваных узораў выяўленыя вірусы грыпу А і В.

Перад навагоднімі святамі медыкі нагадваюць пра традыцыйныя захады прафілактыкі ВРВІ і грыпу: пазбягаць шматлюдных месцаў і блізкага кантакту з інфіцыраванымі людзьмі, прытрымлівацца гігіены рук.