Грып у Мінску працягвае ісці на спад, праз 2 тыдні эпідэмію могуць адмяніць
У Мінску працягваецца зніжэнне колькасці захворванняў на грып і ВРВІ. За мінулы тыдзень з 11 па 17 лютага у сталіцы захварэлі 32 тысячы чалавек, што на 1,1 разу ніжэй, чым у папярэднія сем дзён.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла загадчык Супрацьэпідэмічнага аддзялення санітарна-эпідэмічнай службы Мінска Святлана Крэтава.
“Найбольшыя паказчыкі зніжэння назіраюцца ў школьнікаў 7-14 гадоў. Калі і надалей будзем рухацца такімі тэмпамі, то тыдні праз два, напэўна, мы закончым эпідэмічны пад’ём. Усяго з пачатку эпідэмічнага пад’ёму, з 24 студзеня, у Мінску захварэла 117 тысяч чалавек. Гэта 6,5% насельніцтва горада”.
Спецыяліст адзначыла, што калі б людзі не баяліся свежага паветра, пазбягалі закрытых памяшканняў і часта праветрывалі кватэры, то ніякага грыпу б не было.