Guardian: запрашэнне Лукашэнкі на саміт у Прагу пагражае расколам ЕС
Запрашэнне на саміт "Усходняга партнёрства" ў Прагу "апошняга дыктатара Еўропы" пагражае расколам ЕС, паведамляе ўплывовае брытанскае выданне The Guardian.
Многія лідэры краін Еўрасаюза спадзяюцца, што кіраўнік Беларусі не прыме запрашэнне — у адваротным выпадку яго прыезд пагражае справакаваць вялікі скандал.
Нідэрланды і Швецыя ачольваюць пратэст супраць з'яўлення Лукашэнкі на саміце, у той жа час Нямеччына, Польшча і Італія выступаюць галоўнымі яго абаронцамі, цытуе The Guardian Газета.ru.
Брытанскае выданне не выключае, што еўрапейскія лідары будуць намагацца пазбегнуць фатаграфавання з Аляксандрам Лукашэнкам.