Guns N’Roses прэзентавалі "Кітайскую дэмакратыю" на MySpace!

20 лістапада гурт Guns N’Roses выклалі цалкам альбом “Chinese Democracy” ("Кітайская дэмакратыя”) для праслухоўвання на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы MySpace. Выхад дыска, запіс якога заняў 14 гадоў, адбудзецца праз тры дня, 23 лістапада. Паміж тым, напярэдадні плытка ўжо прасякнула ў інтэрнэт і была размешчана на файлаабменных сайтах.

Недаробленыя версіі альбома і раней перыядычна траплялі ў сетку. Так, у чэрвені 2008 года на сайце Antiquiet.com былі апублікаваныя дзевяць з 14 песень дыска. Блогер Кевін Когіл, былы супрацоўнік кампаніі Universal, які “выкінуў” трэкі ў інтэрнэт, быў арыштаваны ФБР. Яму былі прад'яўленыя абвінавачанні ў пірацтве, аднак пазней ён пайшоў на пагадненне са следчымі, і яго злачынства было перакваліфікаванае на дробнае правапарушэнне. Хутчэй за ўсё Когіл атрымае год турмы ўмоўна.

Фота: скрынштот старонкі Guns N’Roses на MySpace