Guns N'Roses прэзентуюць новую песню ў відэагульні

Новая кампазіцыя "Shackler's Revenge" ад гурта Guns N'Roses з'явіцца ў саўндтрэку гульні Rock Band 2, паведамляе Billboard. Гульня, якая з'яўляецца працягам сімулятара рок-гурта, з'явіцца ў продажы ў верасні і стане часовым эксклюзівам для кансолі Xbox 360.

Песня "Shackler's Revenge" павінна таксама трапіць на новы альбом Guns N'Roses "Chinese Democracy" ("Кітайская дэмакратыя"), выпуск якога чакаецца бліжэй да канца 2008 года на лейбле Interscope.

Нагадаем, што каманда пад кіраўніцтвам Акселя Роўза запісвае гэты альбом з пераменным поспехам з 1994 года. Сёлета ў красавіку было абвешчана, што Guns N'Roses нарэшце завяршылі працу над дыскам і перадалі яго гуказапісвальнаму лейблу.

У сярэдзіне чэрвеня дзевяць трэкаў з "Кітайскай дэмакратыі" былі выкладзеныя ў інтэрнэце на сайце Antiquiet.com. Блогер, які дапусціў уцечку песень, быў дапытаны агентамі ФБР.

Фота: www.papers.same.ru