Guns N'Roses вызначыліся з датай выхаду "Кітайскай дэмакратыі"
Выхад альбома "Chinese Democracy" ("Кітайская дэмакратыя") гурта Guns N'Roses прызначаны на 23 лістапада, паведамляе Billboard. Доўгачаканая кружэлка будзе прадавацца выключна ў крамах амерыканскай сеткі электронікі Best Buy. Да выхаду "Кітайскай дэмакратыі" на лэйбле Interscope у канцы кастрычніка будзе перавыдадзены на вініле дэбютны альбом Guns N'Roses 1987 года "Appetite for Destruction".
Свой шосты студыйны альбом каманда Аксэля Роўза запісвала з пераменным поспехам з 1993 году, калі выйшаў апошні на дадзены момант альбом калектыва "The Spaghetti Incident?". Увесну кампанія Dr Pepper паабяцала па бясплатнаму напою кожнаму амерыканцу, калі Guns N'Roses паспеюць выпусціць "Кітайскую дэмакратыю" да канца 2008 году.
Між тым 9 песень з плыты ўжо былі апублікаваныя ў інтэрнэце ў чэрвені. Вінаваты ўцечкі быў арыштаваны агентамі ФБР.
Фота: www.nrk.no