Гурт “Dzivasil” ладзіць рэпетыцыю вялікай прэзентацыі дэбютнай пласцінкі
Рэпетыцыя прэзентацыі дэбютнага альбома этна-эмбіент гурта “Dzivasil”
адбудзецца 28 траўня ў Дзяржаўным музеі імя Янкі Купалы ў межах
музычна-паэтычнай вечарыны “Вір”. Рэліз дыску, працоўная назва якога – “Цераз бор”, запланаваны на кастрычнік - лістапад бягучага года.
Па словах фронтвумэн каманды Іны Перасецкай-Малаковіч, у канцэрце возьмуць удзел музыкі, што практыкуюць ігру на незвычайных музычных інструментах. Сярод іх – удзельнік гурта “Ляпіс Трубяцкой” Павел Кузюкевіч.
Іна Перасецкая-Малаковіч: “З намі сыйграе Павел Кузюковіч – выканаўца на валторне, альпійскім рогу і іншых цікавых духавых інструментах. Таксама будзе з “Dzivasil’ам” цікавы музыка, які даволі доўга ўжо з намі, гэта Ягор Джэйгала – выканаўца на індыйскіх інструментах: таблах і індыйскіх флейтах. І будзе выканаўца на беларускай дудзе Дзяніс Сухі”.
На канцэрце прагучаць беларускія народныя песні, старадаўнія мелодыі ў апрацоўцы гурта “Dzivasil”.
Фота: www.vkontakte.ru