Гурт "Рокаш" напісаў рэквіем па Вялікім княстве Літоўскім
"Рокаш" – калектыў, які грае фолк-музыку ў, так бы мовіць, аўтарскай рок-трактоўцы. Вы наўрад ці знойдзеце ў ёй шмат цытат з народных ці сярэднявечных твораў. Аднак заўважыце, што музыка ёсць спробай апынуцца ў тых часах, перажыць іх наноў і зрабіць нейкі кактэйль, які б гарманічна спалучаў мінуўшчыну і цяпершчыну.
Менавіта ў гэтым феномене мы паспрабуем разабрацца з басістам і аўтарам тэкстаў "Рокаша" Лявонам Казаковым. Таксама ён распавядае пра сяброўства з гуртом FLЁUR, пра тое, як цяжарнасць спрыяе творчасці, а таксама пра тое, як зрабіць з полькі заклён.
ЕРБ: Рокаш пачынаў з акустыкі, пасля стаў граць яшчэ і электрычнасць. Як вы сёння самі вызначаеце свой стыль?
У ім перапляліся характэрныя рысы розных стыляў. Я схільны такую музыку называць neofolk rock.
ЕРБ: У вас ёсць элементы рэгей, готыкі... Што яшчэ апроч гэтых кірункаў вы дакладна ўпляталі ў сваю музыку?
Рокаш – гэта сінтэз фолку, медывалю і неафолку. Але не без украпванняў folk metal, pagan, ska... Насамрэч, вельмі шмат чаго!
ЕРБ: Ці важна сёння гурту, каб быць паспяховым, рабіць музычную мяшанку, альбо можна граць у нейкім артадаксальным стылі, але якасна і па-беларуску?
Я ўсё ж такі думаю, што не трэба парыцца і аналізаваць, у якім стылі ты граеш. Трэба граць і рабіць гэта ад душы. І ўсё абавязкова атрымаецца!
ЕРБ: Якім чынам стварае свае песні гурт Рокаш?
У маёй галаве ўзнікаюць вобразы. Яны круцяцца, круцяцца. І калі прыходзіць нейкае асэнсаванне, кажучы будысцкімі словамі, сансара сыходзіць, вобразы ператвараюцца ў верш ці тэкст. Бо на пачатку было слова, як Той казаў, і мы з гэтым згодныя, таму так і дзейнічаем. Пасля нашая вакалістка Паліна стварае мелодыю, а гітарыст Алесь робіць аранжыроўку. У выніку атрымліваецца гатовая песня.
ЕРБ: Што за вобразы зараз круцяцца ў тваёй галаве?
Розныя. Нядаўна ў нас з'явілася новая песня, якая мае назву «У тваіх вачах». Песня надзвычай лірычная і крыху падобная на нашу песню «Крылы». Атрымаўся атмасферны, светлы, цёмны, пазітыўны твор.
ЕРБ: Ці ёсць у ёй нейкі грамадзянскі падтэкст?
У гэтай хутчэй няма, бо твор вельмі асабісты. Затое ён ёсць у іншай нашай песні, якая зараз дапісваецца. Яна называецца «Горад прывідных замкаў». Гэты тэкст я напісаў у Вільні, а яна для кожнага беларуса з'яўляецца святым горадам, але і адначасова нейкім двухсэнсоўным. Там ты адчуваеш сябе нібыта сваім, але нібыта і чужым. «Горад прывідных замкаў» – гэта рэквіем па страчанай велічы беларускай зямлі – Вялікім княстве Літоўскім.
ЕРБ: Ты кажаш, што ў тваіх тэкстах багата асабістага. Напэўна і Паліна, калі стварае музыку, перажывае нешта сваё. Якім чынам на выхадзе атрымліваецца нешта арганічнае?
Можа быць, нам, гурту Рокаш, пашанцавала, але нашыя мазгі настроены на адну хвалю. Як Паліна цудоўна разумее мае тэксты, гэтак і я выдатна разумею яе музыку.
ЕРБ: У чым, апроч тваіх тэкстаў і палінінага вакалу, фішка гурта Рокаш?
Мы ў сваёй творчасці даем менавіта ўласнае разуменне гістарычных падзей, сучаснасці. Напрыклад, ёсць шмат гуртоў, якія граюць фолкавую, медыевальную музыку, і яны базуюцца на нашай славутай беларускай спадчыне. Мы ў некаторых песнях таксама выкарыстоўваем здабыткі нашых продкаў, але збольшага Рокаш – гэта аўтарская музыка.
ЕРБ: Вы граеце сваё, таму што вам нецікава капіяваць і рэтрансляваць?
Мне наогул не падабаецца слова рэтрансляцыя, бо нават калі музыка грае чый-небудзь твор, ён усё адно дадае нешта ад сябе. У нашым выпадку мы проста маем шмат чаго свайго, што можна граць, таму навошта нам чужое?
ЕРБ: Большасць гуртоў, якія выконваюць каляфолкавую музыку, робяць упор ў асноўным на танцавальныя кампазіцыі, каб народ мог патанчыць, павесяліцца. Ці ёсць у вас жаданне рабіць нешта падобнае?
Жаданне ёсць. Ды ёсць у нас і такія песні! Тая ж самая песня «У лясным гушчары». Гэта, бадай, адзіны твор, дзе напачатку з'явілася музыка. Ён танцавальны па музыцы, а па змесце – гэта заклён, зварот да багоў. Нам падалося цікавым спалучыць паганскую тэму з выражаным, дакладным рытмам. Гэта нібы скокі ля вогнішча пад шаманскі бубен.
ЕРБ: Якая песня на сёння з'яўляецца візітоўкай Рокаша?
Хутчэй за ўсё гэта «Балада пра ліцвіна». Нашая старая добрая першая песня, якую мы дагэтуль любім граць на акустычных канцэртах. Так атрымалася, што ў электрычнасць яна не пераклалася. Мы вырашылі, што гэта немагчыма. У ёй яскрава прасочваецца асноўная скіраванасць нашай творчасці. Любоў да Бацькаўшчыны, пошук шляху ў гэтым жыцці свайго непаўторнага, шмат чаго яшчэ... На самой справе, «Балада пра ліцвіна» – песня пра нас. І пра гурт, і пра ўсіх беларусаў.
ЕРБ: Пра гурт шырокім колам вядома не так шмат. Што б табе самому хацелася распавесці пра музыкаў Рокаша?
Напачатку ў складзе гурта было 2 вакаліста і 2 бубнача. Пачынаў я з вакала, пасля плыўна перайшоў на варган, а пазней засвоіў бас-гітару. Таму адбылася своеасаблівая трансфармацыя з тэкставіка-вакаліста ў музыку.
Наш барабаншчык Міша Кінчын мае мянушку Маўс. Вельмі таленавіты музыка. У гурце з'явіўся апошнім. Дагэтуль ён граў больш цяжкую і хуткую музыку. У творчым працэсе ён схіляе ў бок драйва, за што яму вялікі дзякуй!
Наш гітарыст Алесь Акульчык – самы спакойны чалавек у гурце. Ён нешматслоўны, але робіць выдатныя аранжыроўкі і піша файную музыку, што, дарэчы, можна пачуць і па яго другім праекце Like a Gossamer.
Клавішнік Рокаша Мікола Ліпневіч – можна сказаць, блазан гурта. Вельмі адкрыты і вясёлы.
Вольга Драпеза грае на флейце. Мне ўвогуле вельмі падабаецца спалучэнне гэтага інструмента з гітарным гукам. Дадае музыцы непаўторнасць такую, што аж за душу кранае.
І нашая вакалістка Паліна Дулінец – гэта мегаталенавіты чалавек проста выключнага тэмбру голасу. Хто нас хаця раз чуў, са мной цалкам і поўнасцю пагодзіцца. Дарэчы, Паліна не так даўно стала маці – у яе нарадзілася цудоўная дачушка. Хай сабе з невялічкім спазненнем, хочам павіншаваць яе праз Еўрарадыё.
ЕРБ: А тое, што яна зрабілася маці, ці не зашкодзіла гэта гурту Рокаш? Пэўна, працэс стварэння новых песень запаволіўся...
Невялічкі перапынак быў, але развіццё гурта гэтая падзея не запаволіла. І як можна было ўбачыць на Грунвальдскім фэсце, напрыклад, гэта пайшло нам толькі на карысць. Прыйшло пераасэнсаванне нашай творчасці, у песнях з'явіліся новыя хады... І зараз мы з новымі сіламі ўзяліся за справу!
ЕРБ: Якімі дасягненнямі гурта вы можаце пахваліцца на сёння?
Пачнем з таго, што нашае дасягненне – гэта наша музыка. Але не толькі. Мы адыгралі шмат канцэртаў. У тым ліку сольнік у Маскве ў клубе "Археалогія". Гралі мы ў Польшчы на фэсце Spotkania Folkowe, у Вільні, шмат выступалі па Беларусі. У тым ліку з адным з найцікавейшых гуртоў постсавецкай прасторы – FLЁUR. Вельмі цікавыя людзі і вельмі цікавая музыка. Завязаліся з імі пэўныя кантакты, і так мы трапілі ў культавую адэскую праграму «Атмасфера». У пэўнай перспектыве мы збіраемся паўдзельнічаць у трыб'юце калектыва з песняй-каверам «Сінія цені». Варта таксама сказаць, што яшчэ на зары нашага гурта мы ўзялі прыз радыёканала «Культура» на конкурсе маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі ў гонар каралевы Боны, а нашая Паліна была адзначаная спецыяльнай прэміяй за лепшы вакал. Спіс гэты можна працягваць доўга. Але самае галоўнае — гэта тое, што мы граем для вас!
ЕРБ: На канцэртах ты дужа любіш рабіць прамовы, звяртацца да аўдыторыі і час ад часу чытаеш свае вершы. Прачытай што-небудзь спецыяльна для слухачоў Еўрарадыё.
Ёсць такая справа. Люблю я пабалбатаць на канцэртах. Не ведаю, у тэму гэта ці не. Мне здаецца, што павінна існаваць ментальная сувязь паміж музыкай і гледачамі, таму словамі канцэрт не сапсуеш. А з вершаў хацелася б падарыць усім слухачам і чытачам твор «У няпэўным святле ліхтароў».
У няпэўным святле ліхтароў...
У няпэўным святле ліхтароў
Схаваны ў шэрым каменні
Маўкліва і задуменна
Сярод старадаўніх муроў
Што студзяць гарачую кроў
Сваім магутным спляценнем
Склікаючы прашчураў цені
І вобразы старых сяброў