Гурт “Зьніч” знайшоў прывіда ў Гальшанскім замку
Рэліз новага альбома гурта “Зьніч” пад назвай “Мроя” запланаваны на
бліжэйшую восень. Аднак ужо 8 траўня ў мінскім Jolly Roger Cafe
адбудзецца прэзентацыя кліпа на загалоўную песню альбома ― “Мроя”. Здымаўся кліп у Гальшанскім замку. Паводле фронтмэна гурта Алеся Таболіча, галоўнай інтрыгай роліка з’яўляецца гальшанскі прывід і экскурс у беларускую старажытнасць.
Алесь Таболіч: “Мы вырашылі звярнуцца да старажытнасці, да замку, да нашай міфалогіі і культуры. Мроя ў дадзеным кантэксце – дзяўчына, мроя – як жыццё, мроя – як душа і г.д.”.
Па словах Алеся, відэа здымалася на звычайны фотаапарат, і атрымалася дарагім па насычанасці і не надта танным па кошце.
Алесь Таболіч: “Кліп выйшаў выдатны, таму што здымкі былі з фаер-шоў, з дым-машынамі, з “лясамі”, людзі працавалі з намі кайфовыя. Прыкладна ў 1000 долараў па знаёмстве мы ўклаліся”.
Як кажа музыка, кліп на “Мрою” уяўляе сабою штуршок для з’яўлення і далейшага развіцця відэа на “цяжкія” песні.
Алесь Таболіч: “Тое, што мы зрабілі – гэта вялікі штуршок яшчэ з часоў Gods Tower, таму што кліпаў у нас ледзь не 10 гадоў у цяжкай фармацыі амаль што не было”.
Галоўных герояў кліпа сыгралі Алесь Таболіч і яго дзяўчына Алеся.