Хакеіст Аляксандр Цыплакоў знаходзіцца ў лякарні са страсеннем мозгу
42-гадовы абаронца магілёўскага хакейнага клуба "Хімвалакно" Аляксандр Цыплакоў знаходзіцца ў лякарні са страсеннем мозгу. Як паведаміў журналістам галоўны трэнер клуба Сяргей Усанаў, хакеіст трапіў у лякарню пасля гульні 19 сакавіка ў Магілёве. На 10-й хвіліне другога перыяду спартовец атрымаў малы штраф і 10 хвілін дысцыплінарнага штрафу за напад нападніка каманды "Юнацтва" Андрэя Сцяпанава. Пасля гэтага 38-гадовы абаронца "Юнацтва" Алег Лявонцьеў з разбегу стукнуў Цыплакова клюшкай па галаве. За гэта ён быў пакараны такім жа штрафам, што і сапернік.
Па словах трэнера, каманда "Хімвалакно" будзе змагацца за свайго гульца і за тое, каб Лявонцьеў быў дыскваліфікаваны на год.
Галоўны трэнер "Юнацтва" Міхаіл Захараў, у сваю чаргу, заявіў, што Цыплакоў стукнуў у спіну суперніку, нанёс яму цяжкую траўму і павінен быў ведаць, што панясе пакаранне адназначна. Яшчэ ні адзін хакеіст, які гуляў брудна супраць "Юнацтва", ад расплаты не сышоў і не сыдзе, заявіў Захараў.
БелаПАН