Хакеіст Міхаіл Грабоўскі выбыў са строю на шэсць тыдняў
Нападнік "Таронта" і зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі выбыў са строю на шэсць тыдняў. Спартовец, як паведамляе "Прессбол", атрымаў пералом запясця ў суботнім матчы супраць "Калгары" (1:3). У 42 гульнях гэтага сезону Грабоўскі закінуў 7 шайбаў і аддаў 18 плённых перадач.