Хакеіст зборнай Беларусі Віктар Касцючонак перайшоў у маскоўскі “Спартак”

Былы капітан хабараўскага “Амура”, абаронца зборнай Беларусі па хакеі Віктар Касцючонак падпісаў кантракт са “Спартаком”. За маскоўскую каманду беларус будзе выступаць як мінімум да канца сезона.


Нягледзячы на тое, што кантракт з "Амурам" ужо скасаваны, і Касцючонак ужо з’ехаў з Хабараўску, на сайце клуба ён дагэтуль пералічаны ў шэрагу гульцоў. 30-гадовы абаронца пры росце ў 186 см важыць 98 кг. У 18 паядынках сёлетняга чэмпіянату КХЛ у складзе "Амура" Касцючонак набраў 5 (0+5) бамбардырскмх балаў, атрымаў 22 хвіліны штрафу. Яго паказчык карыснасці "-6".

Верагодна, што запрашэнне беларускага хакеіста ў “Спартак” звязана з траўмай, якую падчас трэніроўкі атрымаў цэнтральны абаронца сталічнай каманды Валерый Пакроўскі. Праз пералом рукі ён выбыў з гульні на некалькі тыдняў, паведамляе “Спорт-Экспресс”.