Хакеісты мінскага "Дынама" з паражэння стартавалі на турніры ў Базэлі

Хакеісты мінскага "Дынама" няўдала стартавалі на міжнародным турніры ў швейцарскім Базэлі. У першым матчы папярэдняга этапа ў групе А каманда Глена Хэнлана прайграла жэнеўскаму "Сервету" з лікам 3:4. Падчас гульні мінчукі выйгравалі з лікам 2:0, 3:2, але ўтрымаць пераможны лік не здолелі. Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку легіянераў Ханеса Хювенена, Віле Пелтанена і Байрана Рычы.
У другім матчы "Дынама" згуляе з "Базэлем", аднак незалежна ад выніку паядынка дынамаўцы згубілі шансы на выхад у фінал турніру.

БЕЛТА нагадвае, што ў Мінск нашая каманда вяртаецца 23 жніўня. У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі дынамаўцы стартуюць 12 верасня выязным паядынкам з клубам СКА з Санкт-Пецярбурга, а ўжо 14 верасня прымуць на сваёй пляцоўцы уфімскі "Салават Юлаеў".