Хакейная зборная Беларусі не здолела перамагчы каманду Даніі

Зборная Беларусі па хакеі правяла ў прыгарадзе Капенгагена першы з трох запланаваных таварыскіх матчаў з камандай Даніі. Сустрэча завяршылася ўнічыю 1:1 (0:0, 1:0, 0:1). Аўтарам адзінай шайбы ў беларусаў стаў 21-гадовы форвард "Гомелю" Павел Мусіенка. Сёння беларуская дружына правядзе ў дацкім горадзе Одэнсэ другі спарынг з датчанамі. 

БЕЛТА