Хакейная зборная Беларусі прайграла Даніі, але на Алімпіяду патрапіць

Зборная Беларусі па хакею нечакана прайграла зборнай Даніі ў апошнім матчы на чэмпіянаце свету ў Канадзе з лікам 2:3.  Асноўны час закончыўся ўнічыю 2:2. Яшчэ за чатыры хвіліны да сірэны беларусы прайгравалі з лікам 0:1, але паспелі закінуць дзве шайбы (вызначыліся Аляксей Угараў і Дзмітрый Мялешка). Аднак утрымаць пераможны лік не здолелі - датчане замянілі варатара шостым палявым гульцом і зраўнялі лік. У дадатковым тайме зборная Даніі закінула пераможную шайбу.

Аднак у сусветным рэйтынгу Беларусь захавала 9-ы радок і гарантавала сабе ўдзел у Алімпійскіх гульнях. Прычым дапамаглі беларусам у гэтым немцы, якія здолелі вырваць перамогу ў нашых канкурэнтаў - латышоў - з лікам 5:3.

Прессбол