Хакейны клуб “Дынама” (Мінск) праводзіць беларусізацыю "сваіх" фінаў

Фінскія легіянеры мінскага хакейнага клубу “Дынама” пачалі размаўляць па-беларуску. Пакуль што — толькі ў прамацыйным роліку свайго клубу. Аўтар ідэі роліку, хакейны аглядальнік газеты “Прессбол” Вячаслаў Федарэнкаў, адмыслова для Еўрарадыё раскрывае змест сваёй задумы.

Вячаслаў Федарэнкаў: “Яны там гавораць літаральна некалькі словаў: “КХЛ — гэта 24 дружыны, 4 краіны. А ў нас толькі адно “Дынама”, адна краіна. Балейце за “Дынама”, балейце за Беларусь!” У фінале гэтага роліку будзе нейкая песня “Палацу”.

Пабачыць жыўцом беларускамоўных фінаў можна будзе ўжо заўтра, 2 верасня — у сталічным Палацы спорту на прэзентацыі каманды. Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.