Хакейныя суддзі прыехалі на збор-семінар у Раўбічы
Сёння ў Раўбічах стартаваў збор-семінар галоўных суддзяў, які традыцыйна ладзіць Федэрацыя хакею Беларусі напярэдадні сезону, паведамляе БЕЛТА. На збор запрасілі 24 рэферы. Гэта суддзі з Беларусі, а таксама Украіны і Латвіі. Кіруе зборам старшыня судзейскага камітэту Федэрацыі хакею Яўген Мерзлякоў. Тут пройдуць тэарэтычныя і практычныя заняткі, у тым ліку на лёдзе. Таксама ў праграме збору — тэарэтычны экзамен і выкананне кантрольных нарматываў па фігурным катанні і фізічнай падрыхтоўцы.