Хаменка: Экстрэмізм на Аўтарадыё нават пад мікраскопам не знайсці
Музыка Алег Хаменка лічыць закрыццё "Аўтарадыё" глупствам. Па яго словах, "Аўтарадыё" было паказальнай станцыяй, там не было да чаго дачапіцца. Што да экстрэмісцкіх заклікаў, у якіх абвінавацілі радыёстанцыю, то Хаменка лічыць гэта бязглуздзіцай. Музыка сам слухаў рэкламныя ролікі Саннікава і Някляева. І там, кажа ён, экстрэмізму "і пад мікраскопам не знайсці".
На "Аўтарадыё" Хаменка вёў аўтарскую праграму "Брама існасці". Па яго словах, гэтую праграму "слухалі людзі на высокіх пасадах і вельмі хвалілі". Пераносіць "Браму існасці" на іншую радыёстанцыю Хаменка не плануе.