Харватыя афіцыйна далучылася да Еўрасаюза
Аднак пакуль не збіраецца ўводзіць еўра і не стане часткай Шэнгенскай зоны.
1 ліпеня Харватыя стала 28-м сябрам Еўрасаюза. У сталіцы краіны Заграбе праходзяць святочныя мерапрыемствы. Уначы на цэнтральнай плошчы аркестр выканаў Оду "Да радасці" з Дзевятай сімфоніі Бетховена. Ян аз’яўляецца афіцыйным гімнам ЕС. Да прысутных звярнуліся прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч і старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Таксама роўна апоўначы на памежных пунктах побач з харвацкімі гербамі і сцягамі з'явілася сімволіка Еўрасаюза, а мытнікі перасталі спаганяць пошліны за тавары, якія перасякаюць мяжы з іншымі краінамі ЕС.