Харватыя мае новага прэзідэнта
Ім аказаўся 52-гадовы выкладчык права і музыка Іва Ёсіпавіч. За яго прагаласавалі 55% выбарцаў. Палітык гэты лічыцца недасведчаным, але шматабяцальным. Падчас выбарчай кампаніі ён абяцаў, што будзе змагацца з карупцыяй і хутка прасоўваць Харватыю ў сябры Еўрасаюза.
Прэзідэнт у Харватыі мае больш прадстаўнічыя функцыі. Яго голас лічыцца ў замежнай палітыцы, бяспецы й абароне, аднак ён не мае права вета ў заканадаўстве, адзначае onet.pl.
Ёсіпавіч будзе трэцім прэзідэнтам харватыі з часоў аддзялення ад Югаславіі ў 1991 годзе.