Heineken набывае беларускі бровар “Сябар”

Кампанія Heineken набывае беларускі бровар “Сябар”. Паведамляецца, што пакупка беларускай кампаніі адбываецца праз паглынанне яе мацярынскай структуры, зарэгістраванай на Кіпры і створанай з удзелам амерыканскай інвестыцыйнай групы Detroit Investment Ltd. і Міжнароднай фінансавай карпарацыі.

Сума здзелкі не разгалошваецца. Яе фінансаванне адкрыецца ў пачатку 2008 года і завершыцца ў 2012 годзе.

Інтэрфакс