Хэнлан вяртаецца на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі

Глен Хэнлан зноў будзе галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі. Гэтую сенсацыйную вестку паведамляе "Прессбол". Чакаецца, што пра гэта будзе абвешчана на заўтрашнім паседжанні Федэрацыі хакею.
Нагадаем, менавіта Хэнлан прывёў зборную Беларусі да найлепшага поспеху на чэмпіянатах свету - шостага месца ў 2006 годзе.

Пасля ён сканцэнтраваўся на працы з "Вашынгтон Кэпітазл", парэкамендаваўшы на сваё месца амерыканца Курта Фрэйзера. З канца мінулага года Хэнлан вярнуўся ў зборную, але працаваў у якасці асістэнта Фрэйзера.