Хуліганы ўзарвалі петарды ва ўнітазах клецкага рэстарана
Здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня, а ўчора была распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, два 19-гадовых жыхара Клецка позна ўвечары пайшлі ў мясцовы рэстаран "Лань". У пошуках прыгодаў і новых уражанняў яны зайшлі ў прыбіральню і ўзарвалі петарды ў двух унітазах. У выніку, была пашкоджаная маёмасць рэстарана на суму 1 млн 435 тысяч рублёў.
Адзначым, што і ў 2013 годзе грамадзяне нашай краіны адзначыліся самымі нечаканымі ўчынкамі. Беларусы нападалі на рэстараны і сталоўкі з... бензапіламі і вогнетушыцелямі ў руках.
Фота — ria.ru