"Хросны бацька" стаў лепшым фільмам у гісторыі кінематографа

Часопіс Empire склаў рэйтынг 500 лепшых фільмаў у гісторыі кінематографа на аснове галасавання сваіх чытачоў і кампетэнтных меркаванняў прафесіяналаў.
Узначаліла спіс знакамітая крымінальная сага Фрэнсіса Копалы "Хросны бацька". Гісторыя пра легендарны мафіёзны клан 1972 года апярэдзіла карціну Стывена Спілберга "Індыяна Джонс: У пошуках згубленага каўчэга", з Харысанам Фордам у галоўнай ролі.

На трэцім месцы апынулася стужка Ірвіна Кэршнера "Зорныя войны 5: Імперыя наносіць зваротны ўдар".

Чацвёртай у спісе стала знакамітая экранізацыя рамана Стывена Кінга "Ўцёкі з Шаўшэнка".

Пяты радок займае трылер рэжысёра Стывена Спілберга "Сківіцы".

У першую дзясятку таксама патрапілі "Хвалебныя хлопцы", "Апакаліпсіс сёння", "Тыя, што спяваюць пад дажджом", "Крымінальнае чытво" і "Байцоўскі клуб".

Агулам у складанні рэйтынгу ўдзельнічала 150 рэжысёраў, у тым ліку Квэнцін Таранціна і Майкл Лэйк, 50 кінакрытыкаў, а таксама больш за 10000 чытачоў Empire. Фота: basetta.pupazzo.org