Хуліган спаліў вочы 14-гадовай гімназістцы

14-гадовая дзяўчына, навучэнка адной з віцебскіх гімназій, трапіла ў лякарню з хімічнымі апёкамі абодвух вачэй. Дзяўчына пацярпела ад хулігана, які нават не здольны патлумачыць, чаму накінуўся менавіта на гэтую дзяўчыну. Раней гэтыя хлопец і дзяўчына не былі знаёмыя, і гімназістка нічым яго не абразіла.

Інцыдэнт здарыўся ў Доме кіно. 19-гадовы хлопец схапіў дзяўчынку ў тамбуры касавага памяшкання і пырснуў ёй проста ў вочы газам з балончыка. Яго затрымалі ў той жа дзень. Раней хлопец ўжо меў судзімасць, і таксама за хуліганства — без якой-небудзь падставы збіў чалавека.

Затрыманаму выставілі абвінавачанне ў асабліва злосным хуліганстве. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — liter.kz