Хваляванні ў Кіргізіі: 62 памерлых, 800 параненых

У кіргізскім горадзе Ош пачалася сілавая аперацыя па навядзенні парадку. Ва ўсходніх раёнах горада чутныя стрэлы з аўтаматычнай зброі і артылерыйскія залпы. Раней кіраўніца часовага ўрада Кіргізіі Роза Атунбаева паведаміла, што сітуацыя ў горадзе "пераходзіць мажы дапушчальнага". Намеснік старшыні часовага ўрада Тямір Сарыеў прызнаў, што "праз недахоп рэсурсаў, у тым ліку чалавечых" улады не могуць спыніць беспарадкі.

Па апошніх звестках, у выніку міжэтнічных сутыкненняў паміж кіргізамі і ўзбекамі ў Ошы загінулі 62 чалавека. Каля 800 атрымалі раненні.

У Ошы і Ошскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Акрамя таго ў самім горадзе дзейнічае каменданцкая гадзіна, якая, аднак, не выконваецца праз тае, што ў сілавых структураў няма досыць людзей і сродкаў, паведамляе Lenta.ru.