“Ідыятызм” двух сабкораў “Правды” выратаваў БНФ
Напярэдадні
Дня друку
карэспандэнт
“Еўрапейскага
радыё для Беларусі”
вырашыў высветліць:
наколькі ўплывовай
і лёсавызначальнай
для жыцця ўсёй
краіны можа
быць праца
журналістаў.
З просьбай
узгадаць артыкулы,
якія пакінулі
значны след
ў гісторыі, а
можа і змянілі
яе, звернуліся
да тых, хто даўно
і плённа працуе
на глебе журналістыкі.
Былы рэдактар газеты “Свободные новости» Алесь Уліцёнак распавёў гісторыю свайго артыкула, прысвечанага 1-му з’езд БНФ. На той час, у 1989 годзе, Алесь Уліцёнак працаваў уласным карэспандэнтам “Правды” ў Беларусі.
Алесь Уліцёнак: “Калі быў 1-ы з’езд БНФ, я рабіў матэрыял з Вільні, што там адбывалася насамрэч. А мой калега Аляксандр Сімураў, які таксама на той час працаваў ў “Правде”, зрабіў матэрыял з Мінску. І калі ўсе цемрашалы заклікалі расправіцца з БНФ, афіцыйна створаным на з’ездзе, усіх спыніла гэта публікацыя у "Правде". Усе пачалі гадаць – гэта ўмяшальніцтва вышэйшых палітычных нябёсаў, гэта ўмяшальніцтва Палітбюро ЦК КПСС, гэта лінія ЦК КПСС альбо ідыятызм двух беларускіх сабкораў.
Гісторыя была гучная. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі было на той момант вельмі цемрашальскае палітычнае кіраўніцтва, нічога з удзельнікамі не рабілі і Фронт застаўся. Я не кажу, што мы яго выратавалі такім чынам. Але гэта капітальным чынам паўплывала на далейшы лёс Фронту, што ён змог стаць вельмі ўплывовай палітычнай сілай — гэта, безумоўна, мела значэнне”.
Былы галоўны рэдактар і заснавальнік “БДГ” Пётр Марцаў выдзяляць які-небудзь са сваіх артыкулаў асобна не стаў. Але і ўплыву сваёй працы на развіццё грамадства не адмаўляў.
Пётр Марцаў: “Я штогод раблю цыкл матэрыялаў – прагнозаў на наступны год. Якім чынам яны ўплываюць і ці ўплываюць, не магу меркаваць. Але кожны раз мае прагнозы спраўджваюцца. Значыцца, нейкім чынам уплываюць?
Я магу толькі меркаваць, што людзі, якія іх чытаюць і давяраюць ім, могуць нейкім чынам у сваім жыцці, сваёй працы і бізнесе арыентавацца на іх. Мне казалі, што “БДГ” моцна паўплывала на развіццё бізнесу, палітыкі ў Беларусі. Але каб нейкі мой канкрэтны матэрыял – я такога не ведаю”.
Таксама былы рэдактар “БДГ” і сёняшні намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Святлана Калінкіна прыгадала матэрыял, які ўнёс змены ў пратакол сустрэчы кіраўніка нашай дзяржавы мясцовым кіраўніцтвам.
Святлана Калінкіна: “Гэта было ў 2000 альбо ў 2001 годзе, у самым пачатку вясны. Мы даведаліся, што Аляксандр Лукашэнка едзе ў Салігорск прызначаць новага генеральнага дырэктара “Беларуськалія” Андрэя Башуру. І быў у нашай газеце надрукаваны матэрыял, дзе мы апісвалі, як Салігорск рыхтаваўся да гэтага візіту.
Як памалявалі ўздоўж дарогі, па якой будзе ехаць Лукашэнка са сваёй верталётнай пляцоўкі, бярозкі ў белы колер. Як пафарбавалі ў зялёны колер зямлю, нібыта трава расце. Такім вось чынам анансавалі візіт, які павінен завершыцца прызначэннем Башуры. У той раз Лукашэнка Башуру не прызначыў, хаця пытанне было на 100 адсоткаў вырашана.
І пасля таго артыкула і той паездкі ў Салігорск я ніколі не чула, каб яго такім чынам сустракалі. Хаця ён і зараз ездзіць па розных “пацёмкінскіх вёсках”, але ўжо дрэўцы на фарбуюць і ў сакавіку зялёную траўку на зямлі не малююць”.
Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч таксама ўзгадаў артыкул, напісаны ім яшчэ ў савецкія часы для газеты “Сельская жизнь”.
Іосіф Сярэдзіч: “Той артыкул стаў прадметам разгляду на Бюро ЦК партыі і асабіста Пётр Міронавіч Машэраў зрабіў сур’ёзныя высновы з гэтага артыкула. І літаральна праз некалькі тыдняў з краіны вылецеў сакратар ЦК Шавялуха Віктар Сцяпанавіч.
Артыкул быў пра авантурызм гэтага сакратара ЦК, пра тое, што ён пакрываў людзей, якія займаліся прыпіскамі, якія рабілі выгляд, што ў нашай сельскай гаспадарцы ўсё ў парадку.
А вы ж ведаеце, да якой катастрофы яе давялі. Мне здаецца, што нават у савецкія часы партыйнае кіраўніцтва больш уважліва ставілася да крытыкі прэсы, чым сённяшнія ўлады”.
Намеснік галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч пайшоў яшчэ далей за Іосіфа Середзіча. Ён сцвярджае, што прэса ў нашай краіне ні на што не ўплывае і да меркаванняў журналістаў ніхто не прыслухоўваецца.
Віктар Марціновіч: “Асноўная беларуская тэндэнцыя ў тым, што ты пішаш матэрыял, ён мае вялікі рэзананс у чытача, але ён не ўплывае на прыняццё рашэння ні ў апазіцыі, ні ва ўлады. Беларусь — гэта краіна, дзе прэса не з’яўляецца чацвёртай уладай ні для тых, ні для другіх. Статус чацвёртай улады ў Беларусі дазваляе толькі “адгрэсці”, нібыта ты і сапраўды гэтую ўладу з сябе ўяўляеш і на нешта ўплываеш”.