Ігнатавічус: Прысутнасць АБСЕ ў Беларусі зараз важная як ніколі

"Літва вітае любыя крокі, накіраваныя на станоўчае рашэнне як сітуацыі з закрыццём офіса АБСЕ ў Мінску, гэтак і з вырашэннем сітуацыі ў цэлым", — заявіў сёння на дыскусіі па Беларусі ў Еўрапарламенце намміністра замежных справаў Літвы Эвалдас Ігнатавічус. "Прысутнасць АБСЕ ў Беларусі зараз важная як ніколі", — падкрэсліў ён.

"Мой міністр тэлефанаваў Мартынаву 31 снежня, намагаючыся дамовіцца, каб офіс не закрывалі, але нічога не выйшла. Літва як старшыня АБСЕ будзе выкарыстоўваць час, які застаўся да 31 сакавіка, каб весці перамовы і вырашыць гэтую сітуацыю. 31 сакавіка офіс мусіць цалкам завяршыць усе свае тэхнічныя праграмы і спыніць працу", — перадае БелаПАН словы намміністра замежных справаў Літвы.