Імпарцёрам рыбы дазволілі пастаўляць у Беларусь толькі сыравіну

Толькі сыравіну дазволілі пастаўляць у Беларусь пастаўшчыкам рыбы і морапрадуктаў. Яе перапрацоўкай займуцца айчынныя рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Такое рашэнне прынятае на калегіі Ўпраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі.  Як паведамляе БЕЛТА, беларускія чыноўнікі не пагадзіліся з тым, што імпарцёры намагаліся завезці ў нашу краіну якмага болей гатовай прадукцыі, вырабленай у замежжы, бо цана на яе значна вышэйшая, чым, напрыклад, на свежамарожаную рыбу.

Цяпер для перапрацоўкі рыбы на прадпрыемствах Беларусі ўстановяць новае абсталяванне, будзе пашырацца сетка рыбных крамаў.