Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе 21 студзеня ў Палацы Рэспублікі

Цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня.

Мерапрыемства будзе трансліравацца па ўсіх каналах Беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі ў 12.50 па мінскім часе.

Цырымонія інаўгурацыі пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Пасля яе завяршэння адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.

Нагадаем, як раней паведамляла Еўрарадыё, на інаўгурацыі не будзе знакавых палітычных асобаў. У знешнепалітычным ведамстве Беларусі тлумачаць гэта тым, што “ў Беларусі няма такой традыцыі запрашаць на інаўгурацыю палітычных лідараў іншых краінаў”.

На інаўгурацыі, амбасадары краін Еўрасаюза прысутнічаць не будуць. У гэты дзень паслы вырашылі знаходзіцца ў Вільні.