Індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі стала больш за 200 тысяч
Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі перавысіла 200 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі. З пачатку года індывідуальных прадпрымальнікаў у краіне стала больш на
8600 чалавек. За першае паўгоддзе сума падатковых паступленняў ад ІП
склала амаль 159 мільёнаў долараў.
БЕЛТА
БЕЛТА