Ініцыятары "аўтамабільнага рэферэндуму" падалі дакументы на рэгістрацыю
14 красавіка ініцыятыўная група па "аўтамабільным рэферэндуме" зарэгістравала ў Цэнтральнай выбарчай камісіі пакет адпаведных дакументаў. Як толькі арганізатары кампаніі атрымаюць пасведчанне аб рэгістрацыі сваёй ініцыятывы, яны адразу ж распачнуць збор подпісаў за адмену падвышаных збораў за везеныя ў краіну аўтамабілі. Пакуль жа агітацыя за рэферэндум спалучаная з кампаніяй мясцовых выбараў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, адзін з актывістаў кампаніі.
Ігар Лялькоў: “Мы не выпадкова прымяркоўвалі стварэнне ініцыятыўнай групы пад мясцовыя выбары. Значная частка нашых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў увайшла ў гэтую групу. І ў сваёй працы з выбарцамі яны актыўна выкарыстоўвалі гэтую тэму. Выбарцы вельмі станоўча менавіта на гэтую пазіцыю рэагуюць – прычым незалежна ад іх палітычных поглядаў”.
Агулам у ініцыятыўную групу ўвайшлі 120 чалавек. Збольшага гэта актывісты арганізацыяў, з'яднаных у Беларускім незалежніцкім блоку.