Ініцыятыва "Беларускі выбар" падтрымала прапанову шэсця 25 сакавіка

Ініцыятыва "Беларускі выбар" падтрымала прапанову Партыі БНФ правесці 25 сакавіка ў Мінску шэсце салідарнасці з палітзняволенымі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, такое рашэнне прынятае 7 лютага на пасяджэнні ініцыятывы, у склад якой уваходзяць рух "За Свабоду", Партыя БНФ, саюз "За мадэрнізацыю",Беларуская партыя "Зялёныя" і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Заяўка будзе пададзеная на гэтым тыдні. Меркаваны маршрут шэсця — ад Акадэміі навук да сквера імя Янкі Купалы.

Да ўдзелу ў арганізацыі акцыі будуць запрошаныя ўсе іншыя салідарныя з прапановай партыі і арганізацыі.