Іншаземец учыніў пажар у інтэрнаце віцебскага медуніверсітэта

Пажар адбыўся ноччу ў інтэрнаце Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на адным з паверохаў, дзе жывуць замежнікі. Давялося эвакуяваць больш за 150 чалавек.

Паведамляецца, што ён стаў вынікам няправільнага выкарыстання ацяпляльнага прыбору адным з іншаземцаў. Мяркуецца, што ён паставіў прыбор са спіраллю пад ложак, а сам адсутнічаў у пакоі.

Дзякуючы пажарным апавяшчальнікам, якія адразу спрацавалі, эвакуацыя людзей была праведзеная аператыўна, ніхто з жыльцоў не пацярпеў.

Са студэнтамі з замежжа была праведзена чарговая размова па тэме пажарнай бяспекі. Вінаваты ў надзвычайнай сітуацыі будзе аштрафаваны, паведамляе газета “Звязда”.