Інстытут Гётэ арганізуе творчую майстэрню ў форме газетнага тэатра
29-30 кастрычніка ў Мінскім доме сяброўства Дзітэр Кірша правядзе творчую майстэрню. Мэта майстэрні - дэманстрацыя і практычная апрабацыя таго, як навучанне з выкарыстаннем сцэнічных методык у форме газетнага тэатра можа знайсці практычнае прымяненне на занятках па замежнай мове. Творчая майстэрня арганізуецца Інстытутам Гётэ. Навучанне праводзіцца на нямецкай мове.