Інстытут культуры Беларусі пачне працу ў бягучым годзе
Інстытут культуры Беларусі пачне працу ў бягучым годзе, паведамляе БЕЛТА. Інстытут культуры ствараецца на базе Інстытута падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Інстытут ставіць мэтай шырокую прэзентацыю беларускай культуры за мяжой, а таксама падтрыманне супрацоўніцтва з беларусамі замежжа. У хуткім часе Інстытут зоймецца распрацоўкай праграмы "Беларусы ў свеце".
Сярод абавязанняў Інстытута - забеспячэнне дзейнасці Камісіі пры Радзе Міністраў Беларусі па знаходжанні, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўводзінам у навуковае і культурнае абарачэнне нацыянальных каштоўнасцяў, змешчаных за мяжой, а таксама пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Акрамя таго, у структуру Інстытута будзе ўключаны цэнтр захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў.