Інстытут радыяцыйнай бяспекі: фон застаецца ў норме

Нягледзячы на лясныя пажары ў Расіі і анамальную спёку, радыяцыйны фон у Беларусі застаецца ў норме. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік дырэктара інстытута радыяцыйнай бяспекі “Белрад” Уладзімір Бабенка. Бабенка: “Я паглядзеў і прагноз надвор’я, і паведамленні МНС, і інфармацыю, якую мы атрымліваем ад нашых супрацоўнікаў. Я не бачу ніякіх прычынаў для клопату”.

Па словах спецыяліста, няма аніякіх падставаў для таго, каб хавацца ад выпраменьвання і не выходзіць на уліцу, акрамя спёкі:

Бабенка: “Калі на вуліцы 38-39 па Цэльсіі, як, напрыклад, абяцаюць у Гомелі ў гэтыя дні, — вядома, не трэба выходзіць на сонца. Але радыяцыя тут ні пры чым — гэта звязана са спёкай”.