Intelligency прэзентавалі свой першы беларускамоўны рэліз, ЕР "Mova"
Беларускі электронны live-band Intelligency прэзентаваў ЕР пад назвай "Mova", песні якога, як не складана здагадацца, гучаць па-беларуску. У альбом увайшлі тры новыя трэкі: "Не 1", "Ведаю, хто я" і ўласна "Мова".
Раней у інтэрв'ю Еўрарадыё музыкі гурта, Усевалад і Юрый, прызналіся, што не размаўляюць па-беларуску ў штодзённым жыцці, але першы крок да яе зрабілі ў творчасці а таксама папрасілі не шукаць у іх беларускамоўных рэлізах палітыку.
Intelligency — гэта электронны музычны праект з Мінска, які грае у стылях deep house, techno, idm, blues з 2013 года. Вялікае значэнне ў творчасці гурта маюць live-імправізацыі. Самі музыкі называюць свой стыль techno blues. Гучанне гурта адметнае тым, што ён выкарыстоўвае акрамя клавіш, драм-машыны, гітары і барабанаў яшчэ і класічныя інструменты, скрыпкі і віяланчэль. Шукайце беларускамоўны рэліз Intelligency на нашым сайце ў раздзеле Культура.