Інтэр выпусціць серыял "Аднакласнікі"

Тэлеканал Інтэр прыступіў да вытворчасці серыяла, у аснову якога лягуць рэальныя гісторыі, якія здарыліся з тымі, хто вырашыў знайсці ў Інтэрнэце сваіх даўніх знаёмых. Серыял пад працоўнай назвай "Аднакласнікі" ўжо запушчаны ў вытворчасць.

Нагадаем, што ў апошні час папулярнасць сацыяльных сетак тыпу Аднакласнікі.ру, Вконтакте.ru і MySpace значна ўзрасла.

На сённяшні дзень больш за 10 мільёнаў чалавек зарэгістраваліся ў сусветнай сетцы, каб каго-небудзь знайсці.

Фота: www.flamber.ru